На гэтым тыдні прагназуецца па-летняму цёплае надвор`е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, паведамляе БелаПАН, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

“Заканчэннем вясны і пачаткам лета можна лічыць пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз плюс 14°С, які ажыццяўляецца на поўдні рэспублікі ў другой дэкадзе мая, у цэнтральных і паўночных раёнах — у трэцяй дэкадзе мая, што і чакаецца на гэтым тыдні”, — сказаў Рабаў.

У пачатку тыдня захаваецца няўстойлівае, але цёплае надвор`е. У начныя гадзіны воблачна з праясненнямі, тэмпература паветра складзе плюс 6—13°С. Днём чакаюцца кароткачасовыя ліўневыя дажджы, месцамі з навальніцамі, якія могуць суправаджацца парывістым ветрам, адзначыў сіноптык. Асноўны тэмпературны фон складзе плюс 17—24°С, месцамі па поўдні да плюс 25—27°С.

Да канца тыдня з ростам атмасфернага ціску стане яшчэ цяплей. У апошнія майскія выходныя месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 9—15°С, максімальная днём плюс 20—25°С, па поўдні плюс 26—28°С.

 
Фота: Sputnik
 


Поделиться ссылкой: