Пачынаецца візіт Лукашэнкі ў Італію і Ватыкан

3
Праграмай візіту запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Італіі Серджыа Матарэлам. На сустрэчы плануецца разгледзець “увесь спектр беларуска-італьянскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, перадае БелаПАН, развіццё кааперацыйных сувязяў”, паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта. Асобную ўвагу плануецца надаць фарміраванню паўнавартаснай нарматыўнай базы беларуска-італьянскага супрацоўніцтва.

Падчас візіту ў Ватыкан адбудзецца сустрэча з папам рымскім Францыскам. На ёй будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.

Лукашэнка наведваў Італію і Ватыкан у 2009 годзе, сустракаўся з прэм’ер-міністрам Італіі Сільвіа Берлусконі і папам рымскім Бенедыктам.

 
Фото: newsbel.by

Поделиться ссылкой: