Паводле яе слоў, рост колькасці новых і пакінутых у сіле смяротных прысудаў у Беларусі ў апошнія некалькі месяцаў супярэчыць заяўленай гатоўнасці краіны ўзаемадзейнічаць з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку з Еўрасаюзам, па гэтай праблеме, а таксама разгледзець пытанне ўвядзення мараторыя на прымяненне смяротнай кары. “Апошняе таксама з’яўляецца абавязацельствам, узятым на сябе Беларуссю ў адказ на рэкамендацыі Савета ААН па правах чалавека ў межах Універсальнага перыядычнага агляду”, — падкрэслівае прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.
“Сусветны вопыт паказаў, што смяротнае пакаранне не з’яўляецца фактарам, які стрымлівае злачыннасць, і менавіта таму многія краіны адмовіліся ад яго прымянення. Больш за тое, выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да чалавека, незалежна ад таго, за што ён асуджаны, з’яўляецца жорсткім і непрымальным адмаўленнем яго годнасці і недатыкальнасці”, — гаворыцца ў заяве Качыянчыч.
Нагадаем, з 1991 года ў Беларусі прыгавораныя да расстрэлу больш за 400 чалавек. Толькі адзін асуджаны быў памілаваны кіраўніком дзяржавы.