Лукашэнка: У выніку нестабільнасці на Блізкім Усходзе Еўропа перажывае сапраўдную гуманітарную катастрофу

7

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што сёння перад Садружнасцю узнікаюць новыя выклікі, якія патрабуюць салідарнага, сумеснага рэагавання. «Вобласць нестабільнасці вакол нас, на жаль, пашыраецца. Прыходзіцца канстатаваць размыванне механізмаў як міжнароднай, так і рэгіянальнай бяспекі.

Асобныя замежныя палітычныя сілы дэманструюць вяртанне да блокавага мыслення часоў «халоднай вайны».

У наяўнасці спробы ўцягвання цэлых рэгіёнаў у супрацьстаяньне і новую гонку ўзбраенняў. Для нас гэта абсалютна непрымальна», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на міграцыйную абстаноўку, паведамляе Наша Ніва, якая пагаршаецца, на тое, што ў выніку нестабільнасці на Блізкім Усходзе сапраўдную гуманітарную катастрофу перажывае Еўропа. Пры гэтым кіраўнік краіны канстатаваў, што такая праблема існуе вельмі даўно, у прыватнасці, Беларусь вырашае яе не менш за 10 гадоў.

«Мы з гэтым пастаянна змагаемся. Дарэчы, за гэта нам ніхто не плаціць», — адзначыў Лукашэнка.

«Мы з гэтай праблемай знаёмыя даўно, у нас ёсць пэўны вопыт работы ў гэтым напрамку, але ў адзіночку Беларусь, у тым ліку і матэрыяльна, справіцца не можа», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Фото: Reuters.com

Поделиться ссылкой: