Пасля дэнамінацыі буйныя сумы старых грошай памяняюць па пашпарце

4

Гаворка ідзе пра сумы, перадае Еўрарадыё, якія перавышаюць 1000 базавых велічынь або 210 мільёнаў рублёў. Як сказана ў лісце Нацбанка ў адказ на зварот Асацыяцыі беларускіх банкаў, “абмен кліентам грашовых знакаў у суме, роўнай або большай за 1000 базавых велічынь, з’яўляецца падставай для правядзення ідэнтыфікацыі кліента”.

Такое патрабаванне з’яўляецца абавязковым у сувязі з прымяненнем заканадаўства ў сферы перадухілення легалізацыі прыбыткаў, атрыманых злачынным шляхам. У выпадку, калі крыніца паходжання сродкаў кліентаў невядомая, банкам рэкамендуюць кіравацца прыкметай падазронасці фінансавай аперацыі.

З 1 ліпеня ў Беларусі пройдзе дэнамінацыі рубля — банкноты ўзору 2000 года заменяць на новыя купюры ў суадносінах 10 000 “старых” беларускіх рублёў да 1 новага.


Няма запісаў для адлюстравання