Традыцыйна ў ім возмуць удзел і беларусы. Гэтым разам кірмаеш наведае „жаночы дэсант” у складзе шасці пісьменніц. Кажа Марыя Роўда: – Кірмаш пачынаецца 19-га і працягнецца да 22 траўня. 20-га мы выступаем у Беларускім доме, а 21 траўня – на самім кірмашы. Там будзе некалькі аўтарак у розныя дні. Будуць дыскусіі.
 
Сёлета на Варшаўскім кірмашы будуць прадстаўлены кнігі выдавецтваў “Галіяфы”, “Логвінаў”, “Кнігазбор”, “Архэ”, “Янушкевіч”. Каардынуе беларускі ўдзел у кірамашы Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская, кіраўнік літаратурнага праекта “Books from Belarus”, якая паведаміла, што асобна на беларускім стэндзе будуць прадстаўлены творы Святланы Алексіевіч, Валянціны Аксак, Алены Брава, Насты Кудасавай, Марыі Роўды і Таццяны Скарынкінай, перадае Беларускае Радыё Рацыя.
 
Фота dominikanie.pl

Поделиться ссылкой: