Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі гэтага рэгіёна зарэгістраваныя выпадкі захворвання адчувальных відаў жывёл афрыканскай чумой свіней.

“Адначасова неабходна прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнай засцярогі буйных свінагадоўчых комплексаў, а таксама свінагадоўчых ферм і гаспадарак усіх форм уласнасці”, — гаворыцца ва ўказаннях Мінсельгасхарча, паведамляе БелаПАН.

Адмяняюцца таксама ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз у Беларусь з Палтаўскай вобласці Украіны вышэйназваных тавараў.

 
Фота: nr2.com.ua

Поделиться ссылкой: