Гульня пачнецца а 20:15. Прамую трансляцыю можна будзе пабачыць на тэлеканале “Беларусь 1”.

Беларусы ўжо сустракаліся з немцамі падчас падрыхтоўкі да ЧС у Еўравыкліку. Першы паядынак выйграла нямецкая каманда з лікам 5:3, перадае Еўрарадыё, у другой гульні перамаглі беларусы — 4:3.

На чэмпіянаце свету ў групе В, наша каманда пацярпела тры паражэнні — ад фінаў (2:6), ад зборнай ЗША (3:6), ад Канады (0:8) і перамагла славакаў — 4:2. Гэты поспех пакідае шанцы беларусам на выхад у плэй-оф, але магчымасць згуляць у чвэрцьфінале значна павялічыцца, калі ўдасца адолець сёння нямецкіх хакеістаў.

На дадзены момант у групе В наступная сітуацыя:

Канада — 12 ачкоў, Фінляндыя — 12 (4), ЗША — 6, Славакія — 6, Францыя — 5, Германія — 4, Беларусь — 3, Венгрыя — 0.

Таксама зборную Беларусі чакае сустрэча з камандай Венгрыі — 14 траўня (пачатак а 16:15). 17 траўня пройдзе гульня з Францыяй (пачатак а 16:15).

Фота: goironpigs.com

Поделиться ссылкой: