Паведаміла 10 мая памочнік кіраўніка рэгіянальнага ўпраўлення Рассельгаснагляду Святлана Земчанкава.

Паводле яе інфармацыі, піша БелаПАН, вынікамі экспертыз рэферэнтнага цэнтра Рассельгаснагляду пацверджана заражэнне ягад заходнім (каліфарнійскім) кветкавым трыпсам (Frankliniella occidentalis Pergande). Прадукцыя высокай фітасанітарнай рызыкі накіроўвалася з Кот-д’Івуара, Сьера-Леонэ і Сербіі, суправаджалася рээкспартнымі фітасанітарнымі сертыфікатамі, выдадзенымі галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі.

Экспарцёрамі клубніц былі беларускія РУП “Белмытнясэрвіс” і ТАА “Транспетролбалтык”.

Паколькі гарантыі беларускай каранціннай службы аб фітасанітарнай бяспецы ягад на справе аказаліся толькі дакументам, упраўленнем Рассельгаснагляду па ўзгадненні з удзельнікамі знешнеэканамічнай дзейнасці было прынята рашэнне аб частковым знішчэнні (каля тоны) і вяртанні 34 тон клубніц экспарцёрам.

Упраўленнем Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях у галоўную дзяржаўную інспекцыю па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі накіраваны інфармацыйны ліст з просьбай узмацніць фітасанітарны кантроль на знешняй мяжы Мытнага саюза з мэтай недапушчэння пранікнення і распаўсюджвання на тэрыторыі МС небяспечных каранцінных аб’ектаў.

 
Фота: webmironline.ru

Поделиться ссылкой: