Пачаўся візіт у Мінск прэзідэнта Туркменістана

5

Бакі “дэталёва абмяркуюць стан і перспектывы беларуска-туркменскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць”. Гаворка пойдзе “і аб знакавых для дзвюх краін сумесных праектах”.

Чакаецца, паведамляе БелаПАН, што паводле вынікаў перамоў Лукашэнка і Бердымухамедаў падпішуць сумесную заяву, скіраваную на “далейшае ўмацаванне ўзаемавыгаднага беларуска-туркменскага супрацоўніцтва”. “У прысутнасці лідараў дзвюх краін будзе падпісаны шэраг іншых двухбаковых дакументаў”, — адзначаецца ў паведамленні.

“У адпаведнасці з традыцыяй, што склалася на вышэйшым узроўні”, прэзідэнт Туркменістана пасадзіць дрэва на Алеі ганаровых гасцей ля Палаца Незалежнасці.

Плануецца таксама, што Лукашэнка і Бердымухамедаў возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў пасольства Туркменістана.

Пра падрыхтоўку візіту туркменскага кіраўніка ўпершыню стала вядома 28 красавіка з прэс-рэліза беларускага МЗС паводле вынікаў сустрэчы першага намесніка міністра замежных спраў Аляксандра Міхневіча з паслом Туркменістана Назаркулы Шакулыевым.

Даведка БелаПАН. Кіраўнікі дзвюх краін наведваюць адзін аднаго прыкладна раз на два гады. Апошнім разам Бердымухамедаў быў у Мінску ў кастрычніку 2014 года. Тады кіраўнікі дзвюх краін заклалі памятную капсулу ў падмурак новага комплексу будынкаў пасольства Туркменістана ў Мінску. Да гэтага прэзідэнт краіны быў у беларускай сталіцы ў красавіку 2012 года. Апошні візіт Лукашэнкі ў Ашгабат адбыўся ў снежні 2015 года, перадапошні — у лістападзе 2013 года.

БелаПАН.

Поделиться ссылкой: