Лукашэнка: Беларусь гатова абмеркаваць з Туркменістанам шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва

2

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на перагаворах з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у вузкім складзе.

Ён падкрэсліў, што рады чарговы раз вітаць на беларускай зямлі высокага туркменскага госця, пры гэтым і сам заўсёды рады бываць на туркменскай зямлі. “Мяне заўсёды ўражвае навізна ў Ашхабадзе, і мы паціху пачынаем пераймаць усё лепшае ў вас. У той жа час мы гатовы і дзелімся з вамі сваім перадавым вопытам”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў важнасць прыезду ў Мінск Бердымухамедава, адзначыўшы, што на перагаворах трэба будзе разгледзець двухбаковае супрацоўніцтва, а таксама “сітуацыю ў свеце і тое, як яна ўплывае на беларуска-туркменскія адносіны, і што нам трэба зрабіць яшчэ, каб пераадолець тыя негатыўныя з’явы, якія ўплываюць на нас, і не дапусціць большага ўплыву на нашы краіны”.

Лукашэнка акцэнтаваў увагу на той няпростай сітуацыі, што складваецца ў свеце. “І мы – тыя дзяржавы, якія залежаць ад сусветнай кан’юнктуры, хто больш, хто менш, і няма, напэўна, у свеце дзяржаў, якія не залежалі б”, – адзначыў ён.

“Гэта значыць, аб’ём пытанняў для абмеркавання ёсць, і ён немалы. І чым больш мы сустракаемся, тым больш з’яўляецца пытанняў, якія мы паспяхова абмяркоўваем, прымаем рашэнні і рэагуем”, – дадаў Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Поделиться ссылкой: