Золатавалютныя рэзервы ў красавіку павялічыліся на 37,1 млн. долараў

0
У нацыянальным вызначэнні аб’ём золатавалютных рэзерваў павялічыўся на 124,5 млн. долараў ЗША і на 1 мая склаў 4 млрд. 630,9 млн. долараў у эквіваленце.

У красавіку 2016 года, паведамляе БелаПАН, ўрад і Нацбанк пагасілі ў поўным аб’ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

“Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыяла паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ “Беларуская валютна-фондавая біржа”, а таксама паступленнi ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты”, — зазначаецца ў паведамленні.

У сакавіку 2016 года золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ павялічыліся на 80,4 млн. долараў ЗША і на 1 красавіка склалі 4 млрд. 191,4 млн. долараў у эквіваленце.

 
Фота з адкрытых крыніц

Няма запісаў для адлюстравання