Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу дзяржаўнага мытнага камітэта.

Пры правядзенні ў пункце пропуску “Брузгі” мытнага кантролю ў дачыненні да партыі электронных прыбораў службовыя асобы мытні выявілі недакладныя звесткі ў суправаджальных дакументах: іх кошт быў заніжаны.

Радыё- і відэанянькі, тэрмометры, паводле папярэдняй ацэнкі, коштам больш за 1 млрд. рублёў канфіскаваныя. Пачаты адміністрацыйны працэс.

 
Фота: customs.gov.by

Поделиться ссылкой: