Аляксандр Лукашэнка наведае Мінскі маторны завод

0

Кіраўніку дзяржавы будзе дакладзена аб стане і перспектывах развіцця прадпрыемства. Размова пойдзе, перадае Еўрарадыё, таксама аб выкананні яго даручэнняў датычна айчыннага мотабудаўніцтва, арганізацыі зборкі розных мадэляў рухавікоў і пашырэння наменклатуры выпускаемай прадукцыі.

Плануецца, што кіраўнік краіны пабывае на галоўным зборачным канвееры 4-цыліндравых рухавікоў, у цэху зборкі і выпрабаванняў рухавікоў. Таксама паведамляецца, што Аляксандр Лукашэнка пагутарыць з працоўнымі завода.

Фота: 1080.plus


Няма запісаў для адлюстравання