Як паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА, усяго ў экспазіцыю ўвойдуць 33 іконы – праваслаўныя і каталіцкія. У асноўным гэта будуць работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, а таксама 3 – з Дома міласэрнасці, напісаныя сучаснымі іканапісцамі.

Для нас будзе вельмі прыемна паказаць гэтыя ўнікальныя работы, якія, на наш погляд, цікавыя не толькі турыстам, але і спецыялістам. Мы падрыхтавалі адпаведныя інфармацыйныя бюлетэні на чатырох мовах – беларускай, рускай, італьянскай, англійскай. Будзем іх раздаваць бясплатна наведвальнікам нашых выстаў“, – сказаў Уладзімір Пракапцоў.

Іконы ў Музеі Ватыкана будуць размяшчацца ў шкляных вітрынах. З-за такіх умоў, паводле слоў гендырэктара музея, давялося двойчы перафармаціраваць экспазіцыю: некаторыя іконы з-за сваіх вялікіх памераў проста не маглі ўвайсці ў вітрыны. Дарэчы, у інтэр’еры музея рымска-грэчаскі іканастас. Таму беларускія іконы вельмі арганічна ўпішуцца ў агульную канцэпцыю выставачнай залы. Пасля выставы ў Ватыкане ў верасні-кастрычніку плануецца падрыхтаваць вялікую справаздачу ў Нацыянальным мастацкім музеі: паказаць нават тыя іконы, якія не ўвайшлі ў гэту экспазіцыю.

На адкрыцці выставы ў Ватыкане будзе праваслаўны хор. Плануецца выезд Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

У цэлым, паводле слоў Уладзіміра Пракапцова, гэта ўнікальны знакавы праект, які рыхтаваўся некалькі гадоў. Вялікая дапамога ў яго рэалізацыі аказана дыпламатамі, а таксама супрацоўнікамі Мінкультуры, Міністэрства замежных спраў. Праект папулярызуе не толькі Нацыянальны мастацкі музей, але і краіну ў цэлым. “Выставіцца ў Музеі Ватыкана не так проста. Увайсці ў такія прэстыжныя залы – гэта гонар для любой краіны“, – рэзюмаваў гендырэктар.

Фота: mapsworld.ru

Поделиться ссылкой: