На відэа відаць, як дзеці 10—14 гадоў гуляюць на двары, потым з пад’езда выходзіць мужчына і бярэ сілай аднаго з іх, не даючы паварушыцца. 

У гэты момант іншае дзіця, відаць, сын мужчыны, пачынае збіваць нагамі таго, якога трымае бацька. 

Агулам малому давялося атрымаць 10 удараў нагамі і адзін рукой у твар. Пасля чаго мужчына адпусціў, забраў шапку і таксама ўдарыў па твары. 

Пасля гэтага мужчына пачаў штосьці расказваць хлопцу, якога білі. 

Пакуль невядома прычына канфлікту, але можна падумаць, што папярэдне хлопцы пасварыліся паміж сабой. Пасля чаго «пацярпелы» паскардзіўся свайму бацьку, які і вырашыў такім чынам правучыць суседскае дзіця. 

Як стала вядома “Нашай Ніве“, бацькі збітага дзіцяці напісалі заяву ў міліцыю.

Поделиться ссылкой: