Апошні раз стаўка рэфінансавання змянялася 1 красавіка. Тады яна была зніжана на 1 працэнтны пункт. Да гэтага ў краіне стаўку рэфінансавання змянялі толькі 9 студзеня 2015 года, калі яна была павялічана на 5 працэнтных пунктаў.

“На мой погляд, зараз не было асаблівых перадумоў, каб зніжаць стаўку, – лічыць старшы аналітык кампаніі “Альпары” Вадзім Іосуб. – Станоўчая дынаміка на фінансавым рынку (зніжэнне інфляцыі, павелічэнне рублёвых укладаў насельніцтва) на самай справе была, але пра яе можна меркаваць толькі па адным месяцы – сакавіку. А гэтага, як мне падаецца, недастаткова для таго, каб прымаць такое рашэнне”.

Паводле слоў спецыяліста, зніжэнне стаўкі рэфінансавання ператварылася ў палітычную меру, бо раней гэта было паабяцана з самых высокіх трыбун.

“Улады, безумоўна, хочуць зрабіць крэдыты для прадпрыемстваў больш таннымі, але тут могуць быць і рызыкі, – дадае аналітык. – Калі зніжэнне стаўкі рэфінансавання акажа дадатковы ціск на інфляцыю, на валютны курс, калі пасля гэтага знізяцца стаўкі па дэпазітах і людзі пачнуць забіраць свае рублёвыя ўклады, то можа аказацца, што ўрон ад такога кроку будзе большы, чым дасягнуты эфект па танных крэдытах для прадпрыемстваў”.

Фота: Еўрарадыё


Поделиться ссылкой: