«Я думаю, што гэта злачынства, – цытуе Алексіевіч літоўскі тэлеканал TV3. – Злачынства, якое гаворыць пра тое, што мы не зразумелі Чарнобыльскай катастрофы, не зрабілі высноў».

Пытанне пра тое, як Алексіевіч ацэньвае праект Астравецкай АЭС, было зададзена ёй у мінулую суботу падчас сустрэчы з гледачамі пасля прэм’еры спектакля паводле яе кнігі «Чарнобыльская малітва» ў Панявежскім драматычным тэатры імя Юозаса Мільцініса.

Алексіевіч лічыць, што людзі як след не ўсвядомілі, якой катастрофай была аварыя ў Чарнобылі, бо з распадам Савецкага Саюза іх увага была занята іншымі праблемамі – развалам сістэмы, стратай працы.

Поделиться ссылкой: