Дэпутат Палаты прызнаў правал сваёй праграмы і заявіў, што больш ня будзе балятавацца

5

Як паведамляе сайт БХД, пра гэта дэпутат Міхаіл Волкаў заявіў на сустрэчы з выбарцамі акругі ды кіраўніком ініцыятывы «За якасную мэдыцыну для ўсіх», каардынатарам стваранай партыі БХД па Віцебску і вобласьці Тацянай Севярынец.

Дэпутат адзначыў, перадае Радыё Свабода, што на кожнай сэсіі абласнога і гарадзкога савету ўздымае гэтыя пытаньні, спрабуе знайсьці нейкія рашэньні, але татальны дэфіцыт бюджэту вобласьці не дазваляе выканаць абяцаньні.

Тацяна Севярынец, якая ведае Міхаіла Волкава шмат год, распавяла Свабодзе пра акалічнасьці сустрэчы:

«Гэта чалавек сыстэмы, але сумленны і самакрытычны. Міхаіл Волкаў сказаў, што вельмі сумуе па працы настаўніка і ня хоча больш быць дэпутатам. Ён зразумеў, што ня змог выканаць перадвыбарчыя абяцаньні, назваў прычыны, чаму так адбылося: Віцебская вобласьць — банкрут, зусім няма грошай. На сустрэчы яму задавалі пытаньні, чаму дэпутаты прымалі ўказы што да прадпрымальнікаў, што да павышэньня пэнсійнага ўзросту і гэтак далей. Ён казаў — шкада, што вы ня бачылі, як спрачаліся дэпутаты падчас працы ў рабочых групах. Мы на гэта казалі, што бачым толькі тое, як дэпутаты дружна ціснуць на кнопку, галасуючы «за».

Фота: belarus.by

Поделиться ссылкой: