Як інфармуе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама, перадае Еўрарадыё, здарэнне адбылося 27 красавіка ў пад’ездзе дома па вуліцы Налібоцкай. Да дзяўчынкі, якая вярталася са школы, стаў чапляцца невядомы мужчына, які дэманстраваў свой палавы орган. Школьніца зайшла ў ліфт, але зламыснік пайшоў за ёй. Тады дзяўчынка выбегла з ліфта і закрычала. Мужчына спалохаўся і ўцёк.

Пра гэтае здарэнне міліцыянерам распавяла маці пацярпелай школьніцы. З дапамогай відэазапісу камеры назірання, усталяванай ў пад’ездзе, асобу зламысніка ўдалося ўстанавіць. Раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку і за аналагічныя дзеянні. Як адзначае прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка, ёсць падставы меркаваць, што затрыманы можа мець дачыненне да распусных дзеянняў, здзейсненых у дачыненні іншых грамадзян. Міліцыя спецыяльна распаўсюдзіла яго фота, каб пацярпелыя маглі яго апазнаць.

Мінчука затрымалі за распусныя дзеянні ў дачыненні да 9-гадовай дзяўчынкі (фота)

Фота: guvd.gov.by
Поделиться: