Парламенцкі намеснік кіраўніка МЗС Японіі наведае Беларусь для ўдзелу ў чарнобыльскай канферэнцыі

3
Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС Беларусі, дэталі візіту Ямады ў Мінск абмяркоўваліся 20 красавіка на яе сустрэчы з паслом Беларусі ў Японіі Сяргеем Рахманавым.

Удзельнікі сустрэчы, паведамляе БелаПАН, таксама абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Японіі ў сферы мінімізацыі наступстваў аварый на атамных электрастанцыях.

Рахманаў выказаў меркаванне аб неабходнасці актыўнага развіцця беларуска-японскіх кантактаў у розных галінах дзейнасці, уключаючы гандлёва-эканамічную, гуманітарную, навукова-тэхнічную і іншыя сферы. У гэтай сувязі дыпламат прадставіў інфармацыю аб ходзе беларуска-японскага эканамічнага ўзаемадзеяння і перадаў матэрыялы аб перспектыўных кірунках двухбаковага супрацоўніцтва.

 
Фота: domkontakt.ru

Поделиться ссылкой: