У Мінск прыбыў прадстаўнік Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID)

1
У праграме знаходжання — сустрэчы ў міністэрствах замежных спраў і эканомікі, з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і бізнес-супольнасці. Катц ужо сустрэўся з начальнікам упраўлення Амерыкі МЗС Алегам Краўчанкам. Бакі абмеркавалі “пытанні развіцця супрацоўніцтва Беларусі і агенцтва”, паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.

21 красавіка Катц адкрые канферэнцыю Venture Day, паведамляе БелаПАН, прысвечаную праблематыцы венчурнага фінансавання. Тэматычны фокус канферэнцыі сёлета — тэхналогіі для здаровай будучыні. Аднадзённая канферэнцыя, за якой услед распачнецца 48-гадзінны хакатон (форум распрацоўшчыкаў), арганізаваная пры падтрымцы USAID. Аўдыторыя канферэнцыі: інвестары, праграмісты, стартапы, эксперты і інжынеры ў сферы аховы здароўя, эколагі, актывісты экалагічных арганізацый.
 
Катц абвесціць пра новы праект USAID — “Пашырэнне доступу да венчурнага фінансавання ў Беларусі” (Aid-Venture). Агенцтва падтрымае пяцігадовы праект з бюджэтам 2,5 млн. долараў, нацэлены на рост стартапаў і пашырэнне ролі прыватнага сектара ў беларускай эканоміцы. Гэты праект закліканы дапамагчы стварыць у краіне асяроддзе, спрыяльнае для венчурнага фінансавання, пашырыць доступ да венчурнага капіталу, а таксама ўмацаваць мясцовую супольнасць венчурных інвестараў. USAID чакае прапаноў у межах адкрытага конкурсу ад рэгіянальных і беларускіх камерцыйных і некамерцыйных недзяржаўных арганізацый.

 
Фота: film.ru

Поделиться ссылкой: