Вярхоўны суд прызнаў законнай нерэгістрацыю Партыі БХД

2

Разам з грамадскімі арганізацыямі агульная колькасць адмоў у спробе легалізацыі хрысціянскіх дэмакратаў у Беларусі ўжо перакрочыла другі дзясятак.

Па словах адказнага сакратара Дзяніса Садоўскага, які прадстаўляў БХД на судовых пасяджэннях, паведамляе Новы Час, адмова ў рэгістрацыі была абсалютна прадказальная.

“БХД працягвае сваю дзейнасць. Відаць, толькі пры змене ўлады ў Беларусі, хрысціянскія дэмакраты ў краіне будуць зарэгістраваныя”, — заявіў ён у каментары прэсавай службе БХД.

Фота з сайта bchd.info


Поделиться ссылкой: