Колькі людзей збярэ “Чарнобыльскі шлях-2016”?

0

Да 30-х угодкаў Чарнобыля аргкамітэт прапанаваў Мінгарвыканкаму наступны маршрут: збор удзельнікаў на пляцоўцы каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 18.00 да 19.00), шэсце па праспекце Незалежнасці – вуліцах Сурганава і Арлоўскай (да 20.00), мітынг і ўскладанне кветак ля памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля».

Заяўнікамі акцыі ў гэтым годзе сталі актывісты Руху «За Свабоду», Партыі БНФ, АГП, Беларускай партыі «Зялёныя», БСДП, аргкамітэта па стварэнні Партыі БХД, Руху салідарнасці «Разам».

“Думаю, прынцыповых адрозненняў не будзе, бо традыцыі “Чарнобыльскага Шляху” захаваюцца, – распавёў “Народнай Волі” старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. – Але кожны новы год – гэта і новыя людзі, новыя лозунгі, новыя крэатыўныя ідэі… Калі прыйдзе некалькі тысяч чалавек, ужо добра. Акцыю можна будзе лічыць удалай”.


Поделиться ссылкой: