Лукашэнка накіраваўся з візітам у Турцыю

0

Плануецца, што 14 красавіка ў Стамбуле Лукашэнка возьме ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, які пройдзе пад дэвізам “Адзінства і салідарнасць у імя справядлівасці і міру”. Чакаецца, паведамляе БелаПАН, што падчас мерапрыемства беларускі кіраўнік выступіць з прамовай.

Праграма рабочага візіту таксама прадугледжвае шэраг двухбаковых сустрэч і перамоваў з лідарамі замежных краін.

Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва — міжнародная арганізацыя ісламскіх краін, куды ўваходзяць 57 дзяржаў. Статус назіральнікаў пры арганізацыі маюць Боснія і Герцагавіна, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Расія, а таксама Нацыянальна-вызваленчы фронт мора (Філіпіны) і шэраг арганізацый (ААН, Рух недалучэння). Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў горадзе Джыда (Саудаўская Аравія).

Поделиться ссылкой: