Палітык прызнаны вінаватым па ч. 3 арт. 23.34 КоАП. Рашэнне аб адміністрацыйным штрафе прыняла суддзя Вікторыя Шабуня.
Пратаколы за ўдзел у акцыі 25 сакавіка таксама былі складзеныя ў дачыненні да Аляксея Янукевіча, Віталя Рымашэўскага, Анатоля Шумчанкі, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева, Паўла Севярынца і іншых.
Пры гэтым у дачыненні да Янукевіча, Рымашэўскага і Шумчанкі адміністрацыйныя пратаколы былі складзеныя за ўдзел у мітынгу каля сталічнага кінатэатра “Кастрычнік”. Гэта пляцоўка з’яўлялася дазволеным Мінгарвыканкамам месцам збору ўдзельнікаў акцыі з нагоды Дня Волі. Перад пачаткам шэсця па вуліцы Сурганава апазіцыйныя палітыкі выступілі перад прысутнымі.
Статкевіч, Някляеў, Лябедзька і Севярынец бралі таксама ўдзел ва ўскладанні кветак да помніка Янку Купалу ў аднайменным скверы, мітынгу там жа і шэсці па праспекце Незалежнасці да кінатэатра “Кастрычнік”, што не было санкцыянавана мінскімі ўладамі.