Макей: СНД перажывае няпросты перыяд, але паніжаць яго статус нельга ні пры якіх абставінах

3

“На гэтым этапе наша арганізацыя перажывае няпросты перыяд, тым не менш цвёрда ўпэўнены, што Садружнасць застаецца значным, запатрабаваным і актуальным міждзяржаўным аб’яднаннем, якое дазваляе яго ўдзельнікам вырашаць надзённыя пытанні, — цытуе Макея прэс-служба МЗС Беларусі. — Таму паніжаць статус СНД нельга ні пры якіх абставінах, піша БелаПАН. Гэта цвёрдая пазіцыя кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь. Хто б што ні казаў, але карысць ад інтэграцыі відавочная”.

Падчас пасяджэння кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін СНД падвялі вынікі рэалізацыі плана шматузроўневых кансультацый паміж МЗС у рамках Садружнасці за 2015 год. Зацверджаны план узаемадзеяння міністэрстваў замежных спраў на 2016 год.

Міністры разгледзелі пытанні, якія тычацца абароны ўдзельнікаў крымінальнага судаводства, а таксама стварэння базавых арганізацый дзяржаў — удзельніц СНД у галіне даследавання праблем ваеннай метралогіі і метралагічнага забеспячэння ўзброеных сіл, падрыхтоўкі спецыялістаў размініравання для ўзброеных сіл, развіцця маладзёжнага прадпрымальніцтва.

Разгледжаны праект пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне абмену геапрасторавай інфармацыяй у інтарэсах узброеных сіл дзяржаў — удзельніц СНД.

Абмеркаваныя пытанні ўзаемадзеяння дзяржаў у сферы аховы здароўя. Узгодненыя праекты стратэгіі “Здароўе насельніцтва дзяржаў — удзельніц СНД”, праграмы супрацоўніцтва па прафілактыцы і лячэнні цукровага дыябету на 2016—2020 гады і канцэпцыі супрацоўніцтва ў галіне процідзеяння анкалагічных захворванняў.

На пасяджэнні ўхвавленыя дакументы, якія рэгламентуюць арганізацыю міжнароднай выставы Art Expo дзяржаў — удзельніц СНД і рэалізацыю міждзяржаўнай праграмы “Культурныя сталіцы Садружнасці”.

Наступнае пасяджэнне СМЗС СНД: 15 верасня 2016 года, напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, у Бішкеку (Кыргызстан).

 
Фота з адкрытых крыніц

Поделиться ссылкой: