У Мінску працягнуцца суды над апазіцыянерамі

3

Іх збіраюцца прыцягнуць да адказнасці за ўдзел у вулічных акцыях — на Дзень Волі і ў падтрымку ўкраінкі Надзеі Саўчанка.

Як інфармуе Еўрарадыё са спасылкай на Радыё Свабода, позвы атрымалі 8 чалавек, сярод іх — Павел Севярынец, Анатоль Лябедзька, Мікалай Статкевіч. Дарэчы, толькі ўчора суд Маскоўскага раёна сталіцы аштрафаваў Севярынца на 9,45 млн рублёў за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі індывідуальных прадпрымальнікаў 14 сакавіка.

Фота: Еўрарадыё

Поделиться ссылкой: