Будаўнічы факультэт БНТУ мае заяўкі толькі на палову выпускнікоў. Прычым, палову з гэтай паловы студэнты прынеслі самі: знайшлі першае месца працы.

“50% мы размеркавалі. Хлопцы самі цікавяцца, але чагосьці чакаюць. Цяпер горш, чым летась. Некаторыя арганізацыі ўжо адмовіліся. Але будзем шукаць, не накіроўваць жа іх на біржу”, — смуткуюць у дэканаце. Чаму ж не адпусціць выпускнікоў працаўладкоўвацца самастойна, калі вакансій няма.

Я размеркаваўся на “Інтэграл”, сам знайшоў месца. Не планую працаваць па спецыяльнасці, пайшоў туды, каб атрымаць адносна свабодны графік”, — апісвае сваё размеркаванне выпускнік БНТУ Валерый. Няпросты шлях.

Машынабудаўнічы факультэт Брэсцкага тэхнічнага ўжо ведае, куды размеркаваць 70% бюджетнікаў. Але і тут заўважаюць: вакансій менш, чым было год таму.

“Ёсць і перспектыўныя вакансіі. Напрыклад, на фабрыку дзіцячых цацак “Палессе” у Кобрыне. Размяркоўваем нават на “Амкадор” у Мінск, яны разглядаюць некалькі чалавек”, — паведамляюць у дэканаце.

Перспектыўная фабрыка “Палессе” прапануе маладым спецыялістам ад 6 да 8 мільёнаў на месяц.

78% выпускнікоў ужо гатовы размеркаваць у БДУ. Многія студэнты таксама самі знайшлі будучую працу.

“Я сама сабе месца шукала, — апісвае выпускніца журфака Ірына, —Патрапіла ў дзяржаўнае выдавецтва. У мяне пытанняў няма. А тым, хто не знайшоў, раяць шукаць самастойна. Дазваляюць нават у прыватныя ісці, бо заявак мала”.

У Інстытуце журналістыкі за размеркаванне не пераймаюцца: дапаможа міністэрства інфармацыі.

“На сёння 80% заявак ёсць. І час яшчэ ёсць. Можа, нейкія пытанні і ўзнікнуць, але актыўна працуе міністэрства інфармацыі. У прынцыпе, у нас аптымістычны настрой”.

Фота: ria.ru (архіў)

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»