Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Жанна Васілеўская, перадае БЕЛТА.
 
Такім чынам, Віцебшчына – гэта самы «стары» рэгіён Беларусі. Самы ж «малады» рэгіён – гэта Менск, дзе сярэдні ўзрост жыхароў складае 38,3 года. Доўгажыхароў пры гэтым больш сярод гараджан, чым сярод вяскоўцаў.

Сярэдні ўзрост жыхароў Беларусі сёння складае 40,1 года (37,3 года – у мужчын, 42,5 года – у жанчын). З пачатку 2011 года сярэдні ўзрост беларусаў вырас на паўгода.
 
Працягласць жыцця беларусаў, па дадзеных афіцыйнай статыстыкі, таксама вырасла за апошнія пяць гадоў (на 4 гады – у мужчын, амаль на 2,5 гады – у жанчын). Так, мужчына пенсійнага ўзросту (60 гадоў) у сярэднім жыве да 75,7 гадоў, жанчына (55 гадоў) – да 81,2 гадоў.

novosti-n.org

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»