«У мяне блізкія адносіны з Дар’яй, якія працягваюць развівацца, піша nn.by. Мы — пара і ў кастрычніку чакаем нараджэння дзіцяці», — сказаў у інтэрв’ю NRK.no Б’ёрндален, які абвясціў аб працягу сваёй кар’еры.

Пасля гэта Б’ёрндален сарваў апладысменты.

Б'ёрндален: У кастрычніку ў нас з Домрачавай народзіцца дзіця

 

Фота Olav Olsen, Aftenposten.no

Ён таксама сказаў, што мае намер працягнуць кар’еру.

«У мяне ёсць велізарная матывацыя. Такая ж вялікая, як тады, калі мне было 20 гадоў», — сказаў Б’ёрндален на прэс-канферэнцыі.

Оле-Эйнар Б’ёрндален (нар. у 1974-м) у 2006—2012 гг. быў жанаты з італьянкай Наталі Сантэр.

Сезон 2015-2016 Дар’я Домрачава прапускала з-за монануклеозу.

Разам з тым Б’ёрндален таксама заявіў, што пакуль не ведае, ці будзе Домрачава выступаць у наступным сезоне. »Гэта залежыць толькі ад Дар’і. Але ўсё магчыма, бо бывалі выпадкі, калі біятланісткі вярталіся адразу пасля нараджэння».

nn.by

Поделиться ссылкой: