Як інфармуе Еўрарадыё са спасылкай на сайт transportal.by, слон уцёк недалёка ад украінскай мяжы. Кіроўца мінскай транспартнай кампаніі пачуў спецыфічныя гукі, якія даносіліся з кантэйнера і вырашыў яго праверыць. Аднак у гэты момант слон вырваўся на волю, дзверы ўдарылі мужчыну і ён упаў. На шчасце, жывёла яго не зачапіла — знікла ў лесе.

Беларус паведаміў пра здарэнне ўкраінскіх праваахоўнікаў. Яны не адразу яму паверылі, нават праверылі, ці цвярозы ён. Ды і дакументы на перавозку былі на англійскай мове. Нарэшце, кіроўцу прапанавалі напісаць заяву, якую абяцалі разгледзець на працягу тыдня. Тады ён звярнуўся да ўкраінскіх памежнікаў, але і яны прапанавалі спачатку напісаць заяву. Наколькі актыўна вядуцца пошукі, невядома.

Фота: АР (архіў)