Як паведамляла Еўрарадыё, Азаранка ў 1/4 фіналу выйграла ў Джааны Конта (23) з Вялікабрытаніі — 6:4, 6:2. Пасля гэтага беларуска паднялася ў рэйтынгу WTA на 5-е месца.

Сёлета Вікторыя Азаранка пацярпела толькі адно паражэнне — якраз ад Ангелікі Кербер, якая доўгі час ніяк не магла абыграць беларуску.

У іншым паядынку 1/2 фіналу турніру ў Маямі сустрэнуцца расіянка Святлана Кузняцова і швейцарка Цімеа Бачынскі.

У паўфінале турніру ў Маямі Азаранка згуляе з Кербер

Вікторыя Азаранка ў 1/4 фіналу выйграла ў Джааны Конта. Фота: Getty Images

У паўфінале турніру ў Маямі Азаранка згуляе з Кербер

Ангеліка Кербер. Фота: Getty Images