Апошні Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч памёр у бальніцы ўвечары ў аўторак, 29 сакавіка. Да гэтага ён некалькі гадоў хварэў.

Развітанне з Нілам Сымонавічам Гілевічам адбываецца сёння ў Свята-Петрапаўлаўскім саборы г.Мінска (вуліца Ракаўская 4, станцыя метро “Няміга”).

Пахаванне на Кальварыйскіх могілках у 15.00.

Нілу Гілевічу было 84 гады. Апошнія гады Ніл Сымонавіч займаўся выданнем 23-томнага збору ўласных твораў. Грошы на выпуск ён выдаткоўваў са сваёй пенсіі (другая частка ішла на лекі) і выдаваў па 50 асобнікаў. Прычым так здарылася, што па-за гэтымі 23 тамамі засталося матэрыялу яшчэ на сем кніг, а многія творы паэта былі датаваныя 2012-2014 гадамі.

© Sputnik