Знешні дзярждоўг па стане на 1 сакавіка склаў 12,5 млрд. долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 5,5 млн. долараў (з улікам курсавых розніц), або на 0,04%.

У студзені—лютым 2016 года прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на 133,6 млн. долараў ЗША: 69,1 млн. долараў — урада Расійскай Федэрацыі; 56,5 млн. долараў — банкаў КНР; 8 млн. долараў — МБРР.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2016 года склала 102,4 млн. долараў ЗША: 50 млн. — ураду Расійскай Федэрацыі; 45,4 млн. — банкам КНР; 7 млн. долараў — МБРР.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 сакавіка склаў 111,5 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 14,1 трлн. рублёў (за кошт курсавых розніц на 12,7 трлн. рублёў), або на 14,4%.

За студзень—люты 2016 года размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 330,6 млн. долараў ЗША і 600 млрд. рублёў. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 217,5 млн. долараў ЗША і 1 трлн. 935 млрд. рублёў.

Фота: newsmoldova.md