Ён сядзеў на Лаве Клінтана і чакаў, пакуль мы збярэмся, а пасля падышоў і пачаў нам казаць, што ён рускі, а растрэльвалі тут не супрацоўнікі НКВД, а немцы падчас ВАВ», — напісала на сваёй старонцы ў ФБ грамадская актывістка Ганна Шапуцька.

Актывісты спрабавалі размаўляць з хлопцам, але ж амаль адразу стала зразумела, што гэта бессэнсоўна. А калі яго запрасілі на Талаку, ён запытаў, колькі плаціць будуць.

Тым не менш хлопец паслухаў, як зачытывалі прозвішчы рэпрэсаваных жыхароў Беларусі, паслухаў і выступоўцаў, не перабіваў.

«Вось думаю, што гэта было такое, як на гэта трэба рэагаваць. Можа хто ведае гэтага хлопца? На фотаздымку ён самы вялікі па цэнтры«,  — пытаецца Ганна Шапуцька

 

Фота з фб Ганны Шапуцька