Многія расійскія СМІ па-ранейшаму называюць Беларусі па савецкай традыцыі — Белоруссия.

“Вы ведаеце, я б не лез у гэтыя лінгвістычныя спрэчкі, — сказаў дыпламат у інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1”. — Для мяне ёсць адно галоўнае паняцце: я — амбасадар у суверэннай дзяржаве, якая называецца па Канстытуцыі — Беларусь”.

Аляксандр Сурыкаў, перадае Еўрарадыё, таксама пракаментаваў заявы некаторых расійскіх масмедыя наконт таго, што ў нашай краіне нібыта прыцясняюць рускую мову. “Каму да галавы прыйдзе, што тут прыцясняецца руская мова. Яна з’яўляецца тут дзяржаўнай”, — цытуе выказванні дыпламата БЕЛТА.

Фота: sputnik.by