Згодна са звесткамі біржы, курс долара ЗША знізіўся на 129 рублёў (0,64%) да 20.133 рублёў.

Курс еўра вырас на 131 рубель (0,58%) і склаў 22.779 рублёў.

Курс расійскага рубля вырас на 2,56 рубля (0,87%) да 297,49 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, перадае БелаПАН, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель умацаваўся да долара ўслед за расійскім, на які ўплывае сітуацыя з нафтай на сусветным рынку.

Цэны на нафту растуць, таму што запасы нафты ў ЗША на мінулым тыдні павысіліся не так значна, як прагназавалі аналітыкі, адзначае агенцтва Рэйтэр. Раніцай 30 сакавіка ф’ючарсы на Brent падаражэлі на 0,30 долара да 39,44 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі “заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 упаў на 1,1473 рубля ў параўнанні з папярэднім днём таргоў і склаў 67,6076 рубля.