“Творчасць Ніла Гілевіча блізкая чытачам розных пакаленняў і па праве займае асаблівае месца ў айчыннай літаратуры. У яго паэзіі знайшлі адлюстраванне высокія маральныя ідэалы, любоў да Радзімы, павага да народа”, — адзначаецца ў спачуванні, перадае БелаПАН. Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што “памяць пра Ніла Гілевіча як пра аднаго з яркіх майстроў слова захаваецца ў сэрцах прыхільнікаў беларускай літаратуры”.