У 1/8 фіналу беларуская тэнісістка перамагла чацвёртую ракетку планеты іспанку Гарбін Мугурузу ў двух сэтах на тай-брэйках — 7:6 (8:6), 7:6 (7:4). Для перамогі Азаранка спатрэбілася 2 гадзіны 11 хвілін, інфармуе Еўрарадыё.

Перад гэтым наша суайчынніца выйграла ў пуэртарыканкі Монікі Пуіг (67) і полькі Магды Лінет (110).

У чвэрцьфінале супраць Азаранка будзе гуляць брытанская тэнісістка Джаана Конта (23).

Дарэчы, амерыканка Серэна Уільямс на кортах Маямі прайграла расіянцы Святлане Кузняцовай — 7:6, 1:6, 2:6.

У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х’юі выйшлі ў чвэрцьфінал. Іх чакае сустрэча з амерыканскім дуэтам Джон Ізнер / Нікалас Манро.

Турнір у Маямі завершыцца 3 красавіка.

Фота: БЕЛТА