“Прадзюсарская кампанія сусветнага турнэ Perfetto 2015/2016 глыбока шкадуе, што пасля правядзення канцэрта ў Беларусі (г. Мінску) 26 сакавіка вымушана паведаміць аб перапыненні турнэ і адмене шоу Эраса Рамазоці ў Эстоніі, Расіі ды Арменіі з прычыны парушэння дамоўных абавязанняў расійскім арганізатарам турнэ ў названых краінах — ТАА “Глабальныя камунікацыі”, — цытуе ТАСС афіцыйнае паведамленне.

Арганізатары тура кажуць, перадае Еўрарадыё, што расійскія кампанія неаднаразова парушала ўзгодненыя грашовыя абавязанні, прызначаныя на пакрыццё выдаткаў на правядзенне шоу Рамазоці на высокім міжнародным узроўні. Кампанія пакінула за сабой права падаць у суд на расійскага арганізатара.

Фота: AP Photo / dpa / Tobias Hase