Самая нізкая пенсія была ў сакавіку 1999 года — усяго $17,5! Потым, у 2000-х пайшоў павольны, але стабільны рост — і з цягам часу пенсія пераваліла за 100 баксаў. Дэвальвацыя 2009 года прыгожы графік сапсавала — памер пенсіі ўпаў недзе да 130 долараў. Затым яшчэ дэвальвацыя 2011 года, калі пенсія па «чорным» курсе апусцілася да $79,3. Нарэшце, прыйшоў самы «тлусты» час для пенсіянераў, калі памер пенсіі перавысіў 200 баксаў: самую вялікую пенсію мая маці атрымала ў лістападзе 2014 года — $230,9.

Але нядоўга музыка іграла — у 2015 годзе пачаўся імклівы рост бакса, і пенсія ў лютым 2016 года знізілася да $118,7. І, мяркуючы па «поспехах» нашай унікальнай эканамічнай мадэлі, гэта яшчэ не самае дно.