Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні: ноччу слабы, днём умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0…-6°С, максімальная днём +6…+12°С; па паўднёвым захадзе ноччу +1…+3°С, днём +13…+14°С.

30–31 сакавіка надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання, якія зрушваюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца няўстойлівае і цёплае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Днём 31 сакавіка месцамі моцны парывісты заходні вецер. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным 0… + 7°С, днём +6…+12°С, у паўднёва-заходніх і паўднёвых раёнах да +14°С. 31 сакавіка – да +16°С.

А вось красавік, паводле прагнозаў сіноптыкаў, пачнецца з халаднаватага надвор’я.