Пастаноўка, якую ажыццявіў нью-ёркскі тэатр “Рычард Роджэрс”, выклікала скандал адразу пасля прэм’еры. Ролю Джульеты выканала цемнаскурая актрыса Кандала Рашад. Наогул, увесь клан Капуцелі стаў афраамерыканскім, каб падкрэсліць расавую дыскрымінацыю і непрымірымасць паміж “белымі” і “чорнымі”.

Каб прыцягнуць увагу да спектакля, на роль Рамэа быў запрошаны англійскі прыгажун Арланда Блум. Ён атрымаў вядомасць як Уіл Цёрнэр, герой звышкасавых “Піратаў Карыбскага мора”. Каб асучасніць сюжэт, Рамэа ў першых сцэнах з’яўляецца на сцэне на матацыкле.

Паказы мюзікла прайшлі на Брабвеі ў 2013 годзе, а потым трансліраваліся па ўсіх 50 штатах ЗША. Цяпер гэтую пастаноўку ўбачаць і ў Мінску. “Рамэа і Джульета” будeць дэманстравацца ў кінатэатры “Цэнтральным” 5, 6 і 9 красавіка. Кошт квіткоў – 100 тысяч. VIP-месцы абыдуцца ў 120 тысяч.