Па словах міністра, выпрацаваныя адзіныя падыходы, што павышэнне пенсійнага ўзросту павінна датычыцца абсалютна ўсіх.

«Гэта значыць крок па паўгода з 1 студзеня 2017 года будзе датычыцца і грамадзянскага насельніцтва, і вайскоўцаў, і дзяржаўных служачых, — сказала яна. — Калі разглядаць ільготныя пенсіі, то ўсе правілы выхаду застануцца ранейшымі, але планка на права атрымання датэрміновай пенсіі таксама з усімі разам будзе павышацца».

Мар’яна Шчоткіна падкрэсліла, паведамляе БЕЛТА, што захаваецца і дадатковая гарантыя для людзей перадпенсійнага ўзросту ад звальнення.

«Рашэнне, якое прымаецца на ўзроўні дзяржавы, павінна ўлічваць не толькі эканамічныя эфекты, але і дэмаграфічныя, і абавязкова сацыяльныя. Нельга прымаць рашэнне без уліку зваротнай сувязі з боку грамадства. Таму і сацыяльны аспект, і гарантыі заканадаўства жанчынам на асаблівую абароненасць з боку дзяржавы — гэта ўсё, несумненна, неабходна ўлічваць», — сказала міністр.

Што тычыцца пенсійнага страхавання, то Мар’яна Шчоткіна адзначыла, што ў краіне захаваецца права на яго на добраахвотнай аснове. «Прэзідэнт даручыў актыўна развіваць добраахвотнае пенсійнае страхаванне з тым, каб можна было страхаваць дадатковую пенсію і чалавеку індывідуальна, і праз калектыўныя дагаворы. Перспектыва за гэтым. Мы не будзем на дадзеным этапе і наогул у бліжэйшай перспектыве пераходзіць на абавязковае, але добраахвотнае павінна актыўна развівацца і даваць істотную прыбаўку да пенсій», — сказала яна.

Фота: БЕЛТА