Беларускія музычныя сезоны адкрыюцца ў пасольстве Беларусі ў Парыжы 26 мая канцэртам камернай музыкі ў выкананні музыкаў з Беларусі і Нідэрландаў, паведамляе БелаПАН. Яны будуць працягнутыя 12—19 кастрычніка канцэртнымі выступленнямі ў французскай сталіцы маладых беларускіх музыкантаў.

Сезоны праводзяцца з нагоды 10-годдзя творчай дзейнасці франка-беларускай асацыяцыі “Жыццё ў музыцы” з мэтай развіцця беларуска-французскага культурнага супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба пасольства. 24 сакавіка пасол Беларусі ў Францыі — пастаянны прадстаўнік краіны пры ЮНЕСКА Павел Латушка сустрэўся з Георгіем Сасноўскім, кіраўніком гэтай асацыяцыі, якая аказвае падтрымку ў арганізацыі беларускіх культурных мерапрыемстваў у Францыі.

Прынята рашэнне Беларускіх музычных сезонаў у Францыі на пастаяннай аснове.

Таксама да 10-годдзя асацыяцыі ў красавіку ў Нацыянальным мастацкім музеі і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца канцэрты з удзелам беларускіх і французскіх музыкантаў.

 
Фота: jam.kz