Паводле даных біржы, курс долара ЗША знізіўся на 46 рублёў (0,23%) да 20.232 рубля.

Курс еўра знізіўся на 53 рублі (0,293%) да 22,579 рублёў.

Расійскі рубель вырас на 1,29 рубля (0,44%) да 295,24 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, піша БелаПАН, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель умацаваўся да долара і еўра ўслед за ўмацаваннем расійскага.

 
Фота: myfin.by