Нагадаем, сёння ноччу ў МНС паступіла паведамленне аб шпіталізацыі з траўмамі рознай ступені цяжкасці 10 –гадовага хлопчыка і аб выяўленні двух загінулых хлопчыкаў ў полі каля вёскі Вешаўка Бярэзінскага раёна. Аднаму было 7 гадоў, другому – 8.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, трое хлопчыкаў, гуляючы на ўзараным поле, знайшлі, як мяркуецца, снарад часоў вайны, – паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

– Усе тры хлопыкі – гэта сябры па жыцці, таму разам заўсёды і “тусуюцца” на вуліцы, — распавядае маці аднаго са школьнікаў, які застаўся жывы і цяпер знаходзіцца ў бальніцы. – Учора вечарам, недзе ў палову шостай, я збіралася на працу. Прыходзіць сын. Увесь брудны, на твары – кроў. “Што такое?” – пытаюся. Той галаву апусціў: “Нічога асаблівага. Паваліўся на веласіпедзе”. Я і паверыла. Паехала на работу, а праз некі час да мяне прыбягае старэйшай дачка. “Мамачка, – лямантуе, – хутчэй ідзі дадому, у брата страшная рана на назе”. Аказваецца, сын так спалохаўся, што і не сказаў мне, што адбылося на самай справе. Дзве гадзіны ён сядзеў дома і сам сабе накладваў бінты. Сказаў, што нейкую выбухоўку быццам бы знайшлі ў вёсцы, а пасля яны кампаніяй і пайшлі на поле. Там раней, здаецца, кукуруза была, але восенню поле перааралі. Па словах сына, вогнішча не распальвалі, але кідалі аб зямлю той прадмет, што падабралі. Поле знаходзіцца прыкладна за кіламетр ад вёскі, таму нават выбуху ніхто не чуў.

Як сын зараз сябе пачувае?

– Больш-менш нармальна, але відавочна, што хлопчык перанёс моцны стрэс. Пастаянна плача, усяго палохаецца. Не можа нават толкам распавесці, што адбылося. Пацыенты з палаты расказвалі, што ён амаль усю ноч крычаў. І ўсё паўтараўся: “Мамачка, не хадзі туды! Мамачка, не хадзі!..”

Место случившегося.  Фото: sk.gov.by

P.S. Падрабязней пра трагедыю чытайце ў бліжэйшым нумары “Народнай Волі”.