Музычны прадзюсар і жонка музыкі Лявона Вольскага памерла ад анкалагічнага захворвання ва ўзросце 40 гадоў. Вось што распавяла Еўрарадыё сяброўка Ганны, якая разам з ёй працавала на легендарным “Радыё 101.2” Вольга Бабак:

«Сваякі займаюцца перамовамі з Свята-Елісавецінскім манастыром у Навінках (ускраіна Мінска, вул. Выгоцкага, 6 — Еўрарадыё). [У чацвер, 24 сакавіка] з 11-й да 13-й гадзіны на тэрыторыі манастыра будзе грамадзянская паніхіда, гэта ўжо пасля адпявання царкоўнага. Пасля 13-й гадзіны яе будуць перавозіць у Заслаўе, дзе пахаваюць».