Лаўрэатамі прэміі за 2016 года зрабіліся Анатоль Івашчанка з кнігай прозы “Анаталогія” і Святлана Рогач з перакладам кнігі Катэржыны Тучковай “Жыткаўскія багіні”. Яны атрымалі ад фонду “Вяртанне” 42 мільёны рублёў. 

Паводле рашэння журы, у намінацыі “Паэзія” пераможца сёлета не вызначаўся, а Мікіта Найдзёнаў, Алесь Плотка і Анхела Эспіноса Руіз, кнігі якіх увайшлі ў шорт-ліст прэміі, атрымалі заахвочвальныя прызы ў памеры 11 мільёнаў беларускіх рублёў. 

Літаратурная прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Уручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў і даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад.